Жанчыны з кветкамі зноў выйшлі ў цэнтр Мінска. Аналагічная акцыя прайшла 3 кастрычніка.
Перад гэтым кожную суботу з 22 жніўня праходзілі традыцыйныя жаночыя маршы, але пасля таго, як іх удзельніц сталі затрымліваць, ад такога фармату адмовіліся.
Жанчыны сёння гуляюць па абодва бакі праспекта ад Кастрычніцкай да плошчы Перамогі. Таксама ўздоўж праспекта ездзяць некалькі бусікаў з таніраваным шклом, але затрыманняў пакуль няма.





