Армянскія ўзброеныя сілы абстралялі другі па велічыні горад Азербайджана — Гянджу, заявіла ў Facebook Міністэрства абароны Азербайджана.

«Горад Гянджа падвергнуўся абстрэлу з тэрыторыі Бердскага раёна Арменіі», — паведаміла ведамства.

У Ерэване гэтыя абвінавачванні зняпраўдзілі. «Згаданыя прэтэнзіі абсалютна ілжывыя і не маюць ніякага дачынення да рэальнасці», — напісала ў Facebook прэс-сакратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян.

Паводле звестак МНС Азербайджана, ракета трапіла ў жылы дом і цалкам разбурыла будынак. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку абстрэлу пацярпелі 17 чалавек, ратавальнікі дасталі з-пад завалаў целы пяці загінулых, паведамілі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0