Фота Мінэнерга

Фота Мінэнерга

Першы энергаблок Беларускай АЭС выйшаў на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. Гэта азначае, што ў актыўнай зоне рэактара пачалася кіраваная ядзерная рэакцыя, якая падтрымлівае сама сябе, паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

У найбліжэйшы час на першым энергаблоку правядуць комплекс даследаванняў, якія дазволяць пацвердзіць надзейнасць усёй сістэмы ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі.

Наступным этапам стане энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны.

Нагадаем, што станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю 2,4 тыс. МВт. АЭС зможа вырабляць 18 млрд кВт/г электраэнергіі.

Паведамлялася, што афіцыйна запуск можа адбыцца 7 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0