Яна была затрыманая ў мінулую нядзелю і асуджаная на 13 сутак, але праз шэсць дзён адпушчаная.
«Толькі што даведаўся, што ўчора ўвечары ў Буда-Кашалёве вызвалілі з ІЧУ нашу Надзю Пужынскую. Засталіся недаседжанымі 7 сутак. У зняволенні Надзі было дрэнна. Яе адвезлі ў бальніцу, потым на вакзал. Яна нікому не стала паведамляць, бо, як кажа, не разумела, што адбываецца, і прыехала ў Гомель сама», — паведаміў у фэйсбуку заснавальнік выдання Пётр Кузняцоў.
За кратамі знаходзіцца журналіст выдання Дзяніс Якштас, які атрымаў 15 сутак арышту.





