Вечарам у суботу затрымалі чальца штаба Ціханоўскай Антона Сташэўскага, расказала «Медиазоне» яго жонка.

У яго кватэры прайшоў ператрус, забралі камп'ютар і ўсе тэлефоны сям’і, самога Антона, як сказалі адвакату, павезлі ў ізалятар на Акрэсціна.

Пры тым яго ўжо затрымлівалі ў жніўні, падазравалі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч.2 арт.293 КК РБ), але адпусцілі. Цяпер яго затрымалі паводле таго ж артыкула.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?