На Пушкінскай затрымалі галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча разам з фатографам Надзеяй Бужан. Яны збіраліся з'язджаць адтуль, але да іх падышлі сілавікі і затрымалі. Як перадаюць карэспандэнты, у тым раёне сілавікі ходзяць па дварах і затрымліваюць людзей.

Раней ля Стэлы была затрыманая наша журналістка Ірэна Кацяловіч.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі Нашай Нівы Ірэна Кацяловіч, Надзея Бужан і Ягор Марціновіч знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?