У новым розыгрышы футбольнай Лігі нацый (група 4 дывізіён C) зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Літвой —2:2. Гульня прайшла ў нядзелю ў Вільні.
У нас у групе сёння Казахстан згуляў унічыю з Албаніяй 0:0.
Пасля трох тураў усе каманды ў нашай групе маюць па чатыры балы.
Беларусы таксама ў верасні прайгралі дома Албаніі (0:2), выйгралі ў гасцях у Казахстана (2:1).
У сераду ў Мінску гульня з Казахстанам.





