На заклік інтэрнэт-каналаў, людзі выйшлі на дадатковыя акцыі салідарнасці сёння а 21-й гадзіне ў розных гарадах і мікрараёнах. Гэта быў адмысловы пратэст супраць разгону і збіцця людзей у Мінску сёння.
У Мінску жыхары Лагойскага тракта на кароткі час перакрылі рух на гэтай вуліцы.
Ланцугі салідарнасці выцягнуліся ў Каменнай Горцы і Серабранцы, каля Філармоніі, на Ангарскай, ва Уруччы, на Усходзе, у Малінаўцы (Мінск), Магілёве, Брэсце, Гродне, Лідзе (Гродзенская вобласць), Ратамцы, Бараўлянах, Сеніцы і Ждановічах (Мінскі раён), іншых гарадах і пасёлках.





