У нядзелю, 11 кастрычніка, у жылым доме ў Лімасоле (Кіпр) быў знойдзены труп маладой жанчыны. Паводле звестак, забітая жанчына, грамадзянка Беларусі 36 гадоў, мае траўмы галавы — імаверна, гаворка ідзе аб гвалтоўнай смерці, паведамляюць мясцовыя СМІ. Забітая Ірына Гурская — былая жонка беларускага ІТ-прадпрымальніка Юрыя Гурскага, які таксама пражывае на Кіпры.

Жанчыну выявіў мёртвай яе 15-гадовы сын. Па словах хлопчыка, ён пачуў шум і, калі зайшоў у яе спальню на першым паверсе іх дома, убачыў сваю маці голай у лужыне крыві. Акрамя сына-падлетка, у жанчыны ёсць яшчэ двое дзяцей.

Паліцыя вядзе расследаванне. Паліцыя выпусціла ордар на арышт сябра забітай жанчыны, грамадзяніна Літвы 29 гадоў. Верагодна, ён мае дачыненне да злачынства. Акрамя ран, нанесеных халоднай зброяй, жанчыну спрабавалі душыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0