Рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў сталіцы прынята. Пра гэта падчас аператыўнай нарады ў панядзелак паведаміў Уладзімір Кухараў, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Уключэнне сістэм ацяплення будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў. Першымі цяпло атрымаюць медыцынскія ўстановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі.

Заўтра, 13 кастрычніка ацяпленне пачне паступаць у жылыя дамы.

— Да канца гэтага тыдня чакаецца рэзкае пахаладанне, да гэтага часу мы павінны запусціць ўсю сістэму ацяплення, — сказаў спадар Кухараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0