Учора ў Гомелі затрымалі Наталлю Суславу, кандыдатку навук і выкладчыцу ГДУ. Пра гэта «Моцным Навінам» паведамілі знаёмыя Наталлі.

Суслава і яшчэ чатыры чалавекі знаходзіліся ў машыне, яе спыніла ДАІ. У аўто быў бел-чырвона-белы сцяг і шарыкі белага і чырвонага колеру:

— Мы проста хацелі іх запусціць, — распавёў суразмоўца. — Затрымлівалі ДАІ, потым прыехалі супрацоўнікі РАУС у форме і ў цывільным.

З усімі правялі прафілактычную гутарку, а на Суславу склалі пратакол паводле арт 23.34 за ўдзел 20 верасня ў маршы.

Сёння ці заўтра павінен адбыцца суд над Наталляй.

Нагадаем, 27 верасня выкладчыцу ўжо затрымлівалі, тады ёй далі 8 сутак за ўдзел у Маршы. Пасля ў інтэрв’ю Суслава распавядала, што хадзіла на мітынгі з 9 жніўня.

«Адна з самых яркіх выкладчыц». Падчас жорсткага разгону акцыі ў Гомелі затрымалі кандыдата філалагічных навук

«Лічу помсту шляхетным пачуццем». Гомельская выкладчыца і кандыдатка навук расказала пра 8 сутак арышту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0