Вадзім Мурашка паведаміў «Свабодзе», што сёння яго выпусцілі з ІЧУ на Акрэсціна пасля затрымання 11 кастрычніка. Пакуль ён устрымліваецца ад каментароў.
Вадзім Мурашка з'яўляецца дырэктарам сеткі медыцынскіх цэнтраў «Новы зрок», загадчыкам падраздзялення лазернай мікрахірургіі вока.
Доктар-афтальмоляг, хірург вышэйшай катэгорыі Вадзім Мурашка мае 25-гадовы стаж, паспяхова правёў больш за 120 тысяч лазерных карэкцый.





