Кіраўнікі МЗС ЕС на сустрэчы ў Люксембургу ўзгаднілі агульную пазіцыю ЕС па ўвядзенні санкцый супраць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміла ТАСС у панядзелак еўрапейская дыпламатычная крыніца, штуршком для гэтага рашэння паслужыла інаўгурацыя беларускага кіраўніка.

Кіраўнікі МЗС ўзгаднілі адзіную пазіцыю аб уключэнні ў «чорны спіс» для Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, прымаючы пад увагу яго інаўгурацыю пасля выбараў, якія не былі свабоднымі і справядлівымі», — заявіў суразмоўца агенцтва.

Фармальнае зацвярджэнне дапаўненняў у чорны спіс і іх уступленне ў сілу адбудзецца пазней, сказала іншая крыніца. «Міністры дамовіліся працягнуць працу па ўключэнні ў [чорны] спіс новых фігурантаў, уключаючы Лукашэнку», — заявіў еўрапейскі дыпламат.

Ён адзначыў, што гэтая пазіцыя будзе агучаная на саміце ЕС 15-16 кастрычніка. Затым знешнепалітычная служба падрыхтуе новую рэдакцыю чорнага спіса, якая ўступіць у сілу пасля яе фармальнага зацвярджэння ў Савеце ЕС і публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕС.

Практыка паказвае, што на поўную рэалізацыю ўсёй гэтай працэдуры можа сысці ад тыдня да некалькіх месяцаў. Да пасяджэння Рады ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС шэраг краін супольнасці прапаноўваў устрымацца ад адрасных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі, каб захаваць магчымасць для дыялогу з Мінскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0