Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 464 выпадкі каранавіруса. Перад гэтым два дні было больш за 500 выпадкаў (552 і 511).
Усяго з пачатку пандэміі 83 998 выпадкаў, на 12 кастрычніка ачунялі 77 тыс. 423 пацыенты (203 за суткі). Усяго правялі 2 млн. 87 тыс. 430 тэстаў (13 500).
За ўвесь час памёр 901 чалавек (5 за суткі), паведамляе Мінздароўя.





