Ганебны інцыдэнт на Маршы пенсіянераў у Мінску: затрымалі фотажурналістаў Камсамольскай праўды і ТАСС Святаслава Зоркага і Наталлю Фядосенку.
Пенсіянеры ўступіліся за іх, кінуліся на дарогу, кідалі ў міліцыянтаў кветкамі.
Пазней яшчэ адзін прыкры інцыдэнт здарыўся каля БНТУ. Там для разгону пенсіянераў сілавікі ўжылі святлошумавыя прылады.
Першы Марш пенсіянераў адбыўся ў Мінску па ініцыятыве групы жанчын у мінулы панядзелак. Удзельнікі, пераважна жанчыны, прайшлі ад плошчы Незалежнасці да Лінгвістычнага ўніверсітэта, дзе адбываліся расправы са студэнтамі. Студэнты віталі пенсіянерак з акон, у тым ліку нацыянальнымі сцягамі.
Сёння ў Мінску на новы такі Марш выйшла ў разы больш людзей, чым тыдзень таму — некалькі тысяч чалавек.
Пенсіянеры сёння выйшлі таксама на вуліцы Брэста, Гродна, Гомеля, Магілёва, Ліды.





