13 кастрычніка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) адбудзецца прэзентацыя «Народнага спеўніка».

На прэзентацыі выступіць лідар гурта «Троіца» — Іван Кірчук, Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», капэла «На Таку» натхніць на супольныя танцы з народным каларытам, а таксама будзе магчымасць пабачацца з любімымі тэатраламі, якіх у звыклым месцы, па некаторых прычынах, зараз сустрэць не атрымліваецца. Рыхтуйцеся спяваць, танчыць і натхняцца!

«Народны спеўнік» — гэта зборнік песень (словы, ноты і кароткія звесткі пра іх), якія беларусы спявалі разам у такі важны час — нараджэння і яднання нацыі. У ім сабраныя песні, якія беларускі народ складаў стагоддзямі, а зараз — гэтыя песні падрымліваюць беларускі народ. Супольныя спевы зараз асабліва папулярныя ў беларусаў, і гэты спеўнік будзе добрым дапаможнікам у гэтай справе.

Яго адметнасць — гэта фармат. Ён змяшчаецца ў кішэнь паліто/торбачкі, такім чынам, яго заўсёды можна мець пад рукой.

Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт, на якім выступяць:

  • Лідар гурта «Троіца» — Іван Кірчук,
  • Гурт «Рада»,
  • Astroūna,
  • Патрыцыя Свіціна,
  • Ларыса Сімаковіч,
  • Ягор Джэйгала (флейта),
  • Капэла «На Таку».

А Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», дзе ўсе разам заспяваюць песні са зборніка.

Бонус-сюрпрыз — адмыслова запрошаныя госці, пра якіх вы даведаецеся ў дзень мерапрыемства. Спойлер: можаце ўзяць з сабой кветкі. Вы будзеце вельмі рады іх бачыць!

Уваход вольны.

 

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна са двара),

Калі: 13 кастрычніка (аўторак), 19:00.

Супольны народны танец «Тры чарапахі» з капэлай «На Таку»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0