Мінск, 11 кастрычніка, вадамёт. Фота Аляксандра Зянькевіча.

Мінск, 11 кастрычніка, вадамёт. Фота Аляксандра Зянькевіча.

«Мы адзначаем паступовае затуханне пратэстаў, як па тэрыторыях, так і па масавасці, — кажа ў відэазвароце намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. — Аднак пратэсты, якія зрушыліся пераважна ў Мінск, сталі арганізаванымі і крайне радыкальнымі. Сведчанне гэтаму — акцыі, што адбыліся ў мінулую нядзелю. Яшчэ днём гэта былі камяні і бутэлькі, нажы і заточкі, а ўжо да ночы — барыкады і палаючыя пакрышкі».

«У сувязі з гэтым супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў не сыдуць з вуліц і ў выпадку неабходнасці будуць прымяняць спецсродкі і баявую зброю».

Яго відэазварот распаўсюдзіла прэс-служба МУС.

Нагадаем, што, па словах Лукашэнкі, менавіта Казакевіч разам з кіраўніком Аператыўна-аналітычнага цэнтра шмат гадзін «размаўляў» са Святланай Ціханоўскай 11 жніўня, пасля чаго яна была вывезеная з Беларусі ў Літву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0