У пачатку верасня чатырох супрацоўнікаў IT-кампаніі PandaDoc затрымалі і абвінавацілі ў махлярстве. 11 кастрычніка на волю выйшаў адзін з іх, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч. Адвакат Антон Гашынскі, які прадстаўляе PandaDoc, разлічвае, што ўжо да канца тыдня і іншыя супрацоўнікі будуць на волі, піша Tut.by.

— Тое, што выпусцілі Дзіму Рабцэвіча з СІЗА — добры, пазітыўны крок. Але ў СІЗА застаюцца яшчэ трое нашых, якія ні ў чым не вінаватыя. Толькі вызваленне ўсіх можа паказаць гатоўнасць уладаў ісці на дыялог і шукаць шляхі выхаду з сітуацыі. Кампанія PandaDoc гатовая зрабіць максімум намаганняў для таго, каб яе супрацоўнікі апынуліся на волі, — падкрэсліў Гашынскі.

Следства актыўна працуе па расследаванні гэтай справы і высвятлення ўсіх абставінаў. Запланаваны шэраг следчых дзеянняў, пасля чаго можа быць прынята рашэнне аб змяненні меры стрымання.

Як раней паведамлялася, у кампаніі лічаць, што абвінавачанне не адпавядае рэчаіснасці. У следчым ізалятары зараз застаюцца галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0