Сілавікі ўжылі святлошумавыя прылады для разгону пенсіянераў. Інцыдэнт адбыўся каля Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
Наколькі можна меркаваць, была спроба затрымання кагосьці. Пенсіянеры спрабавалі вырваць затрыманых з рук міліцыі, тады ў іх бок паляцелі святлошумавыя прылады.
Жанчыны атачылі бус з сілавікамі і скандавалі «Фашысты!»
Агулам у Маршы ўзялі ўдзел некалькі тысяч сталых людзей. Яны патрабавалі сыходу Аляксандра Лукашэнкі, свабодных выбараў і спынення рэпрэсій.
Каб менш людзей пабачыла Марш, лукашэнкаўцы закрылі станцыі метро па маршруце дэманстрацыі і перакрылі рух аўтатранспарту па праспекце.
«Гэта наш горад»: у Мінску праходзіць чарговы марш пенсіянераў





