Жыхары Мінска вышлі на акцыі пратэсту ўвечары 12 кастрычніка, яны выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці. Раней днём у Мінску прайшоў Марш пенсіянераў, які разагналі сілавікі з ужываннем святлошумавых патронаў і слезацечнага газу. Гэта выклікала новыя пратэсты.
Многія з людзей у ланцугах трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Некаторыя пратэстоўцы выстройваюцца ў ланцугі папярок праезных частак, перакрываючы рух.
У прыватнасці, рух спыняўся на МКАД, праспектах Незалежнасці, Пераможцаў, Дзяржынскага і Ракасоўскага, Лагойскім тракце, вуліцах Ціміразева, Прытыцкага, Кальварыйскай і Куйбышава, у Шабанах.
У мікрараёне Каменная Горка пратэстоўцы выставілі дарожныя агароджы і конусы папярок праезнай часткі.
Міліцыя ўжывала святлошумавыя прылады ў Каменнай Горцы, Серабранцы, каля «Рыгі» неаднаразова.
Удзельнікі акцыі пратэсту таксама падпальвалі покрыўкі, раскладзеныя папярок праезнай часткі.





