Аляксандр Лукашэнка сёння здзяйсняе рабочую паездку ў Талачынскі раён, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з перспектывамі бульбаводства на прыкладзе дзейнасці Талачынскага кансервавага завода, дзе ў апошнія гады асвойваюць сучасныя тэхналогіі вырошчвання, перапрацоўкі і закладкі на захоўванне бульбы. Яму таксама даложаць аб ходзе ўборачнай кампаніі ў цэлым па краіне, у Віцебскай вобласці і Талачынскім раёне ў прыватнасці.

На Талачынскім кансервавым заводзе ўраджайнасць бульбы дасягае амаль 500 ц/га пры сярэдняй па Беларусі каля 300 ц/га.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?