Украіна далучыцца да уведзеных ЕС санкцый супраць уладаў Беларусі і разгледзіць пытанне аб далучэнні да новых санкцый пасля таго, як іх увядзе Еўрасаюз, паведаміў міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба, піша Інтэрфакс-Украіна.

«Наша пазіцыя адносна Беларусі з'яўляецца з першага дня пачатку гэтага крызісу паслядоўнай і выразнай: мы далучыліся да адпаведных заяў Еўрапейскага саюза. Што тычыцца тых санкцый, якія ўжо былі ўведзеныя, мы далучымся да іх. Што тычыцца любых новых санкцый, мы будзем дзейнічаць па ўзгодненым алгарытме, гэта значыць спачатку ЕС прымае санкцыі, а потым мы разглядаем пытанне аб далучэнні да іх», — сказаў Кулеба на анлайн-брыфінгу ў аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0