Платформа «Голас» заклікае да 18 кастрычніка прыняць удзел у апытанні наконт стаўлення да хуткага ўнясення паправак у Канстытуцыю. Аўтары праекта лічаць, што іх інструмент дапаможа беларусам выказаць стаўленне да канстытуцыйнай рэформы, ініцыяванай уладамі.
«Спачатку новыя выбары — пасля новая Канстытуцыя. Рэформа патрэбна, але толькі пры новай уладзе і з улікам патрабаванняў грамадзянскай супольнасці», — сцвярджаецца ў закліку да галасавання.
Па стане на 13:00 13 кастрычніка, сцвярджаецца, што ў апытанні прынялі ўдзел больш за 90 тысяч чалавек.





