Беларусам пачала прыходзіць новая СМС-рассылка ад МУС. У гэты раз гаворка ідзе пра «наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

У тэксце гаворыцца, што «нанясенне малюнкаў, надпісаў на будынкі, збудаванні ці іншыя аб'екты, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці ў залежнасці ад нанесенай шкоды цягне адміністрацыйную або крымінальную адказнасць аж да 12 гадоў пазбаўлення волі. Беражыце наш горад!»

Нагадаем, што гэта не першая рассылка ад МУС такога роду: папярэднія былі 18 верасня і 1 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?