Выйшаў новы нумар Arche. Выданне змяшчае манаграфію «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга. Гэта адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы.
У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу:
— жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі;
— нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР;
— ажыццяўленне беларусазнаўчых даследаванняў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, у тым ліку беларускімі і польскімі навукоўцамі.
Пераклад быў выкананы Уладзімірам Папковічам.
Інфармацыя пра тое, як атрымаць часопіс, ёсць на сайце Arche.





