Фота Надзеі Бужан
Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння сустрэнецца і паразмаўляе з лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па па літаратуры Святланай Алексіевіч, гаворыцца ў раскладзе мерапрыемстваў Адміністрацыі прэзідэнта, піша Інтэрфакс.
Алексіевіч уваходзіць у прэзідыум Каардынацыйнай рады.
Два тыдні таму яна выехала ў Нямеччыну і Італію на лячэнне, а таксама для ўдзелу ў літаратурных сустрэчах.





