Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка ў інтэрв'ю ТАСС пракаментавала сітуацыю ў Беларусі.

«Перш за ўсё я хачу сказаць, што сітуацыя ў Беларусі, вядома ж, няпростая, але Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці канстытуцыйнай рэформы. Я, напрыклад, станоўча стаўлюся да самога факту ягонай сустрэчы з людзьмі апазіцыйных поглядаў, якія маюць свой пункт гледжання на развіццё краіны. Трэба з імі таксама абавязкова весці дыялог і далучаць іх да гэтай канстытуцыйнай рэформы», — сказала яна.

«Якая павінна быць Канстытуцыя, якім павінен быць выбар развіцця краіны — вырашаць толькі народу Беларусі і нікому іншаму. Калі ў нас папросяць парады, мы выкажам сваё меркаванне», — дадала спікер Савета Федэрацыі РФ.

«Мы вельмі суперажываем з-за таго, што адбываецца, вельмі турбуемся, каб не было далейшай радыкалізацыі, далейшага ўзмацнення супрацьстаяння, таму што ў першую чаргу гэта адаб'ецца на жыццёвым узроўні людзей, на іх дабрабыце», — сказала Мацвіенка.

На думку сенатара, любыя адказныя палітыкі і партыі, нават калі яны прытрымліваюцца іншых поглядаў, «павінны разумець, што дэмакратыя — гэта перамовы, гэта працэс, гэта парламент, які адлюстроўвае волю народа, гэта выбары». «Вось гэта ўсё трэба абмяркоўваць, а не тое, як радыкалізаваць сітуацыю з магчымымі, не дай бог, ахвярамі і цяжкімі наступствамі для краіны. Вось гэта недапушчальна», — сказала Мацвіенка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?