«Польскі інстытут» у Мінску запрашае на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім, вядомым польскім пісьменнікам.
Януш Леон Вiшнеўскі знаёмы нашым чытачам па кнігах, якія былі надрукаваны на рускай мове «Одиночество в сети», «Мартина», «Повторение судеб» і іншым.
У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыя доўгачаканага працягу рамана «Адзінота ў сеціве», які выйшаў на беларускай і рускай мовах — «Канец адзіноты» і «Одиночество в сети. Возвращение к началу».
Фота на галоўнай старонцы — Вікіпедыя.





