Таццяне Севярынец — 66 гадоў. Яна — настаўнік рускай мовы і літаратуры, зараз на пенсіі. Маці траіх дзяцей і бабуля семярых унукаў. Каардынатар незарэгістраванай БХД у Віцебскай вобласці. Фота: Ігар Мацвееў, Tut.by

Таццяне Севярынец — 66 гадоў. Яна — настаўнік рускай мовы і літаратуры, зараз на пенсіі. Маці траіх дзяцей і бабуля семярых унукаў. Каардынатар незарэгістраванай БХД у Віцебскай вобласці. Фота: Ігар Мацвееў, Tut.by

Маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца па патрабаванні медыкаў адпусцілі дадому з СІЗА, куды яе адвезлі пасля затрымання 14 кастрычніка. Пра гэта Tut.by паведаміў яе муж Канстанцін Севярынец.

У Дзень маці, 14 кастрычніка, Таццяну Севярынец затрымалі каля пад'езда яе дома і адвезлі ў Першамайскі РАУС.

— У РАУС Таццяна знаходзілася паўсутак: з абеду і да дзвюх гадзін ночы. Потым яе адвезлі ў СІЗА. Ёй стала дрэнна: падняўся ціск, гіпертанічны крыз. Некалькі разоў прыязджала хуткая дапамога. Медыкі настаялі, каб Таццяну па стане здароўя адпусцілі дадому. Супрацоўнікі міліцыі, кажа жонка, рабіць гэтага не хацелі, але былі вымушаныя падпарадкавацца патрабаванню дактароў. Сёння раніцай Таццяна прыйшла дадому, — распавёў Канстанцін Севярынец.

Таццяна паведаміла мужу, што яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы пенсіянераў 12 кастрычніка ў Віцебску.

— Але ніякага маршу фактычна не было: група пенсіянераў сабралася, каб падысці да гарвыканкама і сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады — адзначыў Канстанцін Севярынец.

Доказам таму, што пенсіянеры 12 кастрычніка прайшлі па цэнтры Віцебска прыкладна 300 метраў, служыць стрым, які вяла адна з гараджанак — Алена Янушкоўская (яе таксама затрымалі). Там бачна, што пажылыя людзі пачалі рух у раёне перасячэння вуліц Замкавай і Леніна, прайшлі па Леніна каля Мастацкага музея і збочылі да гарвыканкама. Пры гэтым яны нічога не скандавалі, але неслі некалькі плакатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?