Прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў сышоў у адстаўку, паведамляе яго прэс-служба.

«На жаль, агрэсія не сціхае, патрабаванне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Бягучая сітуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны Дзяржаўнай рэзідэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазбежна. Я заклікаю абодва бакі не паддавацца правакацыям.

Дарагія мае суайчыннікі! Для мяне мір у Кыргызстане, цэласнасць краіны, адзінства нашага народа і спакой у грамадстве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэйшага для мяне за жыццё кожнага майго суайчынніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстана як прэзідэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзян», — гаворыцца ў яго заяве.

Пратэсты ў Кыргызстане ўспыхнулі 5 кастрычніка: людзі былі незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў. На іх думку, у парламент прайшлі партыі, якія падтрымлівалі прэзідэнта. Увечары 5 кастрычніка пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Белага дома ў Бішкеку, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнт. Потым пайшлі ў Камітэт нацыянальнай бяспекі і вызвалілі з-пад варты экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а наступнай раніцай у аўторак захапілі будынак урада. Яны таксама запатрабавалі адстаўкі Жээнбекава.

Той у выніку ўвёў у Бішкеку надзвычайнае становішча, паўторна арыштаваў Атамбаева. Новым прэм'ерам быў прызначаны Садыр Жапараў, які ўчора заявіў, што вядуцца перамовы пра сыход Жэенбекава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0