Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем, піша БелТА.

«Свет перажывае няпросты перыяд у цэлым. Гэта ўсё да выбараў прагназавалася. Многія кажуць, што прэзідэнт атрымліваў інфармацыю, аналізаваў, ведаў пра гэта. Не, не было ніякай інфармацыі, што будзе пасля гэтых выбараў у нас, у свеце наогул. Але прагноз мой апынуўся на 100% дакладным — і па пандэміі, і па сітуацыі, якая сёння складваецца. Нескладана было спрагназаваць. На жаль, нашы заходнія, як прынята казаць, партнёры, ужо занадта актывізаваўшыся, перабралі ў дачыненні да Беларусі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі «асабліва не напружваюцца ў гэтым плане, хоць прыемнага тут мала».

«Ціхая, спакойная краіна, а ў Мінску мы ніяк не можам галаву ўзяць у рукі і падумаць, як жыць далей. Але, я думаю, мы з гэтым абавязкова справімся. У гэтым няма ніякіх сумневаў, — заявіў ён.

— Унутраная сітуацыя не проста ўскладненая, а яе галоўная прычына — знешняя. Не было б знешняга ціску і ўплыву, ніколі б гэтага ў Беларусі не было. Хоць мы ўжо перажывалі ўсякае. Але тады ўплыў звонку было мінімальным, а цяпер яны закусілі цуглі добра. Але справімся. Беларусы — людзі разумныя, разбяруцца ў гэтым плане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0