БелТА
«Мы паглядзелі наш заходні рэгіён, прыгледзеліся, прыстраляліся, па-вайсковаму кажучы. Напэўна, гэта ўсё ж такі абразуміла там, па-за межамі краіны, што мы маем добры кулак і можам вельмі сур'ёзна адказаць», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем у Мінску ў чацвер. Яго словы цытуе тэлеграм-канал Пул першага.
У канцы жніўня прайшлі комплексныя тактычныя вучэнні са зводнай групоўкай войскаў на Гродзенскім тактычным напрамку.





