15 кастрычніка суддзя Алеся Осіпава (суд Цэнтральнага раёна Гомеля) пакарала мастачку Марыю Тульжанкову за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці арыштам на 15 сутак, піша Радыё Свабода.
Марыю затрымалі ў нядзелю. Да серады яна была ў ізалятары часовага ўтрымання.
Пры затрыманні ў яе кватэры прайшоў вобшук, міліцыя забрала носьбіты інфармацыі і тэлефоны.
Спачатку гаворка ішла пра крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Сёння яе судзілі за несанкцыянаваную акцыю.





