«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон працягваюць сачыць за вышэйшай лігай.
У «Белшыне» — каранавірус. Некалькі дзён таму паведамлялася ажно пра 14 захварэлых у камандзе, праз гэта перанесены яшчэ адзін матч бабруйцаў. Пакуль складана прадбачыць, як вымушаная паўза паўплывае на фізічны стан каманды, якая працягвае змагацца за выжыванне.
Ключавы матч мінулага тура ў Барысаве скончыўся скандалам: прайграючы 0:2, БАТЭ змог зраўняць лік, але пасля рэферы Амін Кургхелі памылкова залічыў гол брэсцкага «Дынама».
Параза БАТЭ і перанесены матч з удзелам «Шахцёра» дазволіў «Нёману» заскочыць на другі радок і апынуцца за два балы ад першага месца. З улікам нескладанага календара гарадзенцы могуць пазмагацца за «золата».
Вось вынікі матчаў 25 тура:
- «Энергетык-БДУ» — «Іслач» 1:1 (39, Мавату — 80, Янсанэ)
- «Гарадзея» — «Славія» 1:1 (62, Пазняк — 77, Жук)
- «Віцебск» — «Белшына» 1:1 (53, Вандэрсан — 64, Салімаў)
- «Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» 0:1 (45+2, Марушыч)
- БАТЭ — «Дынама-Брэст» 2:4 (70, Няхайчык; 79, Міліч — 5, Сядзько; 49, Савіцкі; 90+1, 90+4, Крывец)
- «Дынама-Мінск» — «Віцебск» 1:0 (74, Шыкаўка (п))
- «Рух» — «Слуцк» 5:0 (11, Садоўскі; 35, Нікіфарэнка; 85, 89, Багамольскі; 90, Канцавы)
- «Мінск» — «Смалявічы» 2:1 (60 (п), Ал. Васільеў; 72, Ануфрыеў — 16, Ханкевіч)
- 2 кастрычніка прайшла перанесеная гульня «Дынама-Мінск» — «Смалявічы» 2:1 (25 (п), Шыкаўка; 36 (п), Бахар — 61, Джыгера)
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Якія матчы нас чакаюць у наступным туры?
«Слуцк» — «Мінск»
- 16.10, 15:30. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 3.25; нічыя — 3.90; «Мінск» (перамога) — 2.19.
Пасля разгромных параз у чэмпіянаце ад «Руху» (0:5) і ад «Шахцёра» ў кубку (1:4) кіраўніцтва «Слуцка» вырашыла змяніць трэнерскі штаб. Замест Аляксандра Кончыца кіраваць случчакамі будзе ягоны цёзка Бразевіч, які раней трэніраваў «Смалявічы».
У наступнага суперніка «цукровых» становішча значна палепшылася пасля замены трэнера. Паглядзім, ці атрымаецца пераламаць сумную тэндэнцыю новаму штабу.
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Віцебск» — «Энергетык-БДУ»
- 17.10, 16:00. ЦСК ФК «Віцебск»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 2.05; нічыя — 3.70; «Энергетык» (перамога) — 3.80.
4 кастрычніка гэтыя каманды ўжо сустракаліся ў 1/8 кубка, і паўночны клуб здабыў мінімальную перамогу. Адметны той матч быў і канцэптуальнай формай «Віцебска» ў стылі супрэматызму.
Фота Аляксандра Строка.
Але праз адключаны ў Мінску інтэрнэт аматары футбола не змаглі паглядзець матч анлайн.
Што тычыцца выступлення ў чэмпіянаце, то абедзве каманды не могуць пахваліцца стабільнасцю і суседнічаюць у канцы першай дзясяткі каманд.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Нёман» — «Гарадзея»
- 17.10, 18:00. ЦСК «Нёман»
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 1.43; нічыя — 4.80; «Гарадзея» (перамога) — 8.90.
«Гарадзея», «Славія», «Смалявічы», «Слуцк», «Дынама-Брэст» — такі каляндар чакае гарадзенцаў у канцы чэмпіянату. Каманда, якая прэтэндуе на найвышэйшыя пазіцыі, мусіць браць як мінімум 12 балаў з 15 магчымых.
Але ў той жа час супернікі «Нёмана» таксама рашаюць свае задачы і матчы з імі будуць далёка не простымі.
Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».
«Смалявічы» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 18.10, 13:45. Смалявічы, стадыён «Азёрны»
8 кастрычніка Юрыю Пунтусу споўнілася 60 гадоў. Трэнера жодзінцаў павіншавалі не толькі ў клубе, але і ў Федэрацыі футбола.
Фота: АБФФ
У падначаленых Юрыя Іосіфавіча ёсць добрая магчымасць падарыць трэнеру не толькі «гальштук», але і перамогу — гуляць ім супраць найгоршай каманды лігі.
Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».
«Іслач» — БАТЭ
- 18.10, 16:00. Мінск, стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 3.60; нічыя — 3.75; БАТЭ (перамога) — 2.10.
У апошняй гульні за «Іслач» Мамо Янсанэ здолеў адзначыцца голам, які прынёс камандзе нічыю. Гвінеец перайшоў у клуб з Малі «Блэк Старз», але ёсць інфармацыя, што хутка ён апынецца ў Расіі.
Трансфер дазволіў «Іслачы» закрыць запазычанасці перад гульцамі і выдыхнуць з палёгкай. «Ваўкі» наўрад ці пазмагаюцца за медалі, але лідараў спакойна могуць пакусаць.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Шахцёр» — «Дынама-Мінск»
- 18.10, 18:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.83; нічыя — 3.95; «Дынама» (перамога) — 4.55.
Мінскае «Дынама» пасля чорнай серыі нарэшце змагло здабыць дзве перамогі запар. Але ўсе тры мячы ў гэтых матчах былі забітыя з пенальці. З рэалізацыяй у «бела-блакітных» ёсць відавочныя праблемы.
«Шахцёр» не гуляў у мінулым туры праз каранавірус у «Белшыне», таму паўза крыху зацягнулася. Ці дапаможа гэта мінчукам здабыць першую за тры гады перамогу над «гарнякамі»?
Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.
Матч «Славія» — «Белшына» перанесены.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!





