belarus24.by

belarus24.by

Паведаміў сумную навіну ў сваім фэйсбуку народны артыст Беларусі, лідар ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка, піша kp.by.

«Сёння пайшоў у іншы свет народны артыст Беларусі, выдатны кампазітар, Іваноў Валерый Кірылавіч… Вечная светлая памяць, сябар… Спачуванні родным і блізкім… Смуткую…»

Валерый Іваноў напісаў многія вядомыя песні. Сярод іншых гэта «Гуляць дык гуляць» на вершы Уладзіміра Някляева і «Каханая мара мая» (словы Леаніда Пранчака), якія выконвалі «Сябры» і «Раз ды разок» (яе выконвала ў «Верасах» Анжаліка Агурбаш, а цяпер яе спявае Зміцер Вайцюшкевіч).

Вядомая і песня «Ты ды я, ды мы з табой» з фільма «Ціхія троечнікі». Яна стала, мабыць, нават больш папулярная, чым кінастужка, дзе яна прагучала. А песня «Тапаліны звон», напісаная Валерыем Кірылавічам, трапіла ў рускамоўным варыянце ў рэпертуар расійскай спявачкі Любові Успенскай — па-беларуску яе спявалі «Сябры».

На фестывалі ў Александрыі ў 2018-м твор Іванова «Вяртанне да спадчыны» сыграў Коля Лукашэнка. Вось як для «Камсамолкі» пракаментаваў тое выкананне кампазітар:

— Можаце лічыць, што асабіста ў мяне «вяртанне ды спадчыны» ўжо адбылося. Калі мне было сорак (трыццаць гадоў таму), я хацеў вярнуцца ў Глуск (Іваноў нарадзіўся ў 1948 годзе ў гэтым гарпасёлку на Магілёўшчыне). Цяпер у мяне тут домік, я размаўляю з вамі сярод вялікіх дрэў, якія сам пасадзіў. А напісаў я «Вяртанне…» даўно, яго граюць па ўсёй краіне. Наогул, мне пашанцавала, што я жывы кампазітар, які гучыць. Бо часта бывае, што кампазітар жывы, а яго не выконваюць. Ці пачынаюць граць музыку, калі аўтара ўжо няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?