Радыё Свабода
Сёння спартсменка павінна была выйсці на волю пасля 15 сутак арышту, аднак зноў была затрыманая на трое сутак. Зараз ідзе суд за ўдзел у акцыі 20 верасня, піша Tribuna.com.
«Сплю 13 дзён на халодных металічных бэльках, канфіскаваная бялізна. Не вадзілі два тыдні ў душ, адключылі ваду. Не выводзілі пяць дзён у прыбіральню, у нас не працуе зліў. З'явіліся вошы. Ніхто не дапамагае з лячэннем. Адчуваю запаленне па жаночай частцы. Суддзя заявіла, што хадайніцтва аб зменах умоў утрымання не будзе задаволенае», — сказала Леўчанка на судовым пасяджэнні.
Рашэнне суда — штраф 810 рублёў. Яе павінны вызваліць
Бацькі Алены прыехалі зноў на Акрэсціна чакаць вызвалення дачкі
Тэлевядучы Дзмітрый Кахно
Аднак сустрэць яе не ўдалося. Алена патэлефанавала маці і паведаміла, што ўжо дома. Яе адпусцілі адразу пасля суда.





