Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў указ, якім прызначыў новага суддзю Вярхоўнага суда, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прызначыў Ігара Любавіцкага суддзёй Вярхоўнага суда, вызваліўшы яго ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда, Андрэя Ліхача — намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда, Святлану Ганчар — намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда, Сяргея Мікалаева — першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда, а Вольгу Рамашэўскую — намеснікам старшыні гэтага суда.
Руслан Аніскевіч вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда, Віталь Кулеш і Аляксей Ляўковіч — ад пасад намеснікаў старшыні Гродзенскага і Мінскага абласных судоў адпаведна.
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.





