Усе жылыя дамы Мінска падключылі да ацяплення. Пра гэта інфармуе Тelegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
Ацяпленне за тры дні ўключылі ў 100% жылфонду. Па некалькіх дзясятках адрасоў узнікалі аварыйныя сітуацыі, з-за якіх цяпло не паступіла па асобных стаяках ці ў асобныя кватэры. Гэтыя аварыі ліквідуюць у найбліжэйшы час. У астатніх дамах праводзяць наладку сістэм аўтаматычнага рэгулявання падачы цяпла і разпаветрыванне. Нарматывамі на гэта адводзіцца 10 дзён, але ЖЭУ будуць працаваць у выхадныя, каб справіцца хутчэй.





