16 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах захаваецца туман.

Вецер паўночны, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра максімальная днём +6..+11°C, на паўднёвым усходзе да +13°C.

Сёння ў Мінску чакаецца хмарнае надвор'е. Без істотных ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +6..+7°C, днём +7..+8°C, увечары +4..+6°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0