Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён знаходзіцца на другой пазіцыі па папулярнасці ў свеце, яго апярэджвае толькі Ісус Хрыстос. Пра гэта паведамляе Independent.

Пры гэтым вядома, што рэальны рэйтынг кіраўніка Злучаных Штатаў не вельмі высокі, нават унутры краіны. Яго не падтрымліваюць больш за палову амерыканцаў.

«Днямі нехта сказаў мне: «Ты самы знакаміты чалавек у свеце». Я адказаў: «Не, не я». Тады яны спыталі: «Хто ж больш знакаміты?». «Ісус Хрыстос», — адказаў я», — заявіў амерыканскі лідар, адзначыўшы, што не збіраецца спаборнічаць з Сынам Божым.

Аўдыторыя штата Паўночная Караліна, дзе выступаў прэзідэнт, сустрэла гэтае выказванне станоўча. Паўночная Караліна традыцыйна лічыцца адным з найбольш рэлігійных і кансерватыўных Штатаў у ЗША, дзе большасць жыхароў падтрымліваюць Трампа.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць ужо праз два з паловай тыдні: 3 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0