У маладзечанскую міліцыю звярнулася дзяўчына. Яна распавяла, што ёй прыйшло паштовае паведамленне аб неабходнасці пагасіць запазычанасць па растэрміноўцы за тэхніку, піша «Рэгіянальная газета».
Аператыўнікі ўстанавілі, што яна тыдзень гасціла ў Мінску ў сяброўкі. За гэты час мінчанка, скарыстаўшыся пашпартам сяброўкі і вонкавым з ёй падабенствам, таемна двойчы аформіла на яе растэрміноўку ў адной з крамаў сталіцы.
Так яна набыла два тэлевізары і два мабільныя тэлефоны на 12 000 рублёў.
Тэхніку мінчанка перапрадала праз інтэрнэт, а грошы патраціла на аплату арэнды жылля і ўласныя патрэбы.
Дзяўчыну затрымалі следчыя Фрунзенскага раёна Мінска. Яе дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.





