Фота Надзеі Бужан
Адвакату Марыі Калеснікавай удалося атрымаць новыя каментары адносна суботняй сустрэчы ў СІЗА і «спешным напісаннем Канстытуцыі», паведамляецца ў акаўнце Марыі ў фэйсбуку.
Марыя лічыць, адзначаецца ў паведамленні, што ніякага дыялогу ў такіх умовах быць не можа. Перагаворшчыкі павінны знаходзіцца ў роўных умовах. Казаць пра выніковасць перамоваў немагчыма, пакуль усе палітычныя вязні не адпушчаныя і знаходзяцца ў турме.
«Такі крок паказвае слабасць дзеючай улады. На жаль, не пачутыя патрабаванні народа, хоць усе апошнія месяцы нястомна гаварылася аб неабходнасці дыялогу і кампрамісах», — адзначае Марыя.
Нагадаем, што Марыя Калеснікава, якая знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА, у сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ удзелу не брала. Яе адвакат сказаў журналістам, што яна адмовілася ехаць у Мінск. «Пул першага», у сваю чаргу, заявіў, што Марыю на сустрэчу не запрашалі.





