Важнай тэмай абмеркавання быў Народны Ультыматум. Міністры падтрымалі працяг ціску на рэжым у Беларусі і адзначылі, што санкцыі з іх боку будуць узмацняцца. Святлана падзякавала прадстаўнікам Літвы, Латвіі і Эстоніі за тое, што іх краіны ўжо ўвялі свой пашыраны спіс санкцый.
На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне пераносу або байкатавання Чэмпіянату па хакеі ў Мінску супраць рэпрэсіяў у адносінах да спартсменаў.
Таксама міністры заявілі, што чакаюць даклад АБСЕ аб катаваннях у Беларусі. Тады яны змогуць пачаць працу ў напрамку пераследавання ўсіх, хто быў датычны да гвалту.





