Пільныя беларусы сёння заўважылі, як у скарбніцу Нацбанка сёння заязджалі грузавікі на расійскіх нумарах з надпісам «Спецсувязь» на борце.
Чаго яны туды ездзілі? Людзі выказвалі ў тэлеграм-чатах самыя фантастычныя версіі.
Але, як выявілася, грузавікі прывезлі манеты: 20 капеек і 1 рубель.
Беларускія грошы друкуюцца ў Расіі, манеты чаканяцца там жа — на Маскоўскім манетным двары.
«Планавая работа па забеспячэнні наяўнага грашовага абароту», — сказалі «Нашай Ніве» ў Нацбанку.





