Беларускія медыкі адказалі на заявы кіраўніка ГУБАЗіКа Карпянкова пра выкарыстанне зброі.
«Афіцэры, якія аддаюць і выконваюць такія загады, павінны асэнсаваць, што здзяйсняюць злачынства. Мы патрабуем спыніць любыя віды насілля, вызваліць палітычных вязняў, правесці паўторныя выбары, правесці расследаванне ўсіх фактаў катаванняў», — гаворыцца ў звароце, зачытаным трыма дзясяткамі медыкаў.
«Медычная супольнасць будзе прадпрымаць меры, адэкватныя сітуацыі. Мы супраць улады, якая знішчае свой народ», — сказалі медыкі.





