17 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На паўднёва-ўсходняй палове дажджы, па Гомельскай вобласці моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўночна-ўсходні, умераны, на паўднёвым усходзе парывісты, у асобных раёнах Гомельскай вобласці моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра +5..+10°С.

У Мінску: без істотных ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, умераны. Раніцай тэмпература паветра +2..+4°С, днём +6..+8°С, увечары +4..+6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0