— Алена Леўчанка расказала пра ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў: у камеры не было гарачай вады, не працаваў змыў у прыбіральні, забралі матрацы і пасцелю — даводзілася спаць на халодных бэльках. Ці будзе праводзіцца нейкая праверка па гэтых словах? — запытала «Камсамольская праўда ў Беларусі».

— Паведамляем, што насамрэч спартсменка перабольшвае сітуацыю па нагоды ўтрымання на Акрэсціна, — кажа Раман Лашкевіч, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама. — Для ўсіх затрыманых прадугледжана трохразовае харчаванне, вада, туалет, пасцельныя прыналежнасці, туалетная папера, мыла. Некаторыя журналісты былі там, і ніхто не скардзіўся, — дадаў прадстаўнік ГУУС.

Леўчанка пасля Акрэсціна: Спала 13 дзён на халодных бэльках, канфіскаваная бялізна. Не вадзілі два тыдні ў душ, адключылі ваду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0