У Мінску падчас акцыі пратэсту невядомыя з дубінкамі зайшлі ў кватэру шматпавярховіка. Відэа апублікаваў Tut.by.

Невядомыя з дубінкамі забраліся на казырок крамы на Партызанскім праспекце, 19. Відавочца паведаміла, што ўказала на сітуацыю міліцыянерам, але тыя «кіўнулі і з'ехалі».

Гэта адбылося каля 15.30.

Як стала вядома пасля, яны шукалі відэааператара, які здымаў з гэтай кватэры. Па некаторых сведчаннях, яны не выбівалі акно, а зайшлі з пад'езда і з акна выйшлі на казырок.

Як высветліла Свабода, шкло ў кватэры не разбіта. Чалавек у балаклаве трапіў у кватэру праз дзверы. Ён шукаў нейкіх журналістаў, якія знаходзіліся ў гэтым доме. Момант на відэа — гэта зняцце маскітнай сеткі.

Пра гэта расказаў гаспадар кватэры Станіслаў. Ён сам зняў маскітную сетку на патрабаванне чалавека ў балаклаве, пасля чаго той выйшаў на казырок дома. Кім былі людзі ў балаклавах, гаспадар не ведае.

Да пад’езду, дзе нібыта выбілі шкло, прыехалі каля дзесяці чалавек, каб падтрымаць гаспадара кватэры.

Людзі званілі ў ЖЭС, прапаноўвалі сабраць грошы на новую шыбу. Яны раз'ехаліся, калі даведаліся, што шыба не разбітая.

Хто быў сведкам гэтага моманту, хто жыве ў гэтым доме, раскажыце, што гэта было. Пішыце ў тэлеграме ў @NashaNivaBot або на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0