29 кастрычніка жыхары Мінска назіралі яркія ўспышкі ў раёне вуліцы Ціміразева. У дамах на некалькіх вуліцах знікла электрычнасць. У Мінскэнерга пракаментавалі аварыю.

«Сёння, у 19.41 па дыспетчарскіх каналах сталічных электрасетак зафіксавана пашкоджанне ў высакавольтнай сетцы. Папярэдне ўстаноўлена, што адбылося пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ, з адключэннем некаторых спажыўцоў Мінска па вуліцах Альшэўскага і Лынькова. Аператыўныя брыгады энергетыкаў адразу ж прыступілі да аднаўлення электразабеспячэння спажыўцоў», — распавялі ў «Мінскэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0