У каранавіруснай інфекцыі ёсць пяць асноўных сімптомаў. Пра гэта выданню Ura.ru нагадаў спецыяліст Цэнтра імя Гамалеі, распрацоўшчык вакцыны «Спадарожнік V», вірусолаг Анатоль Альтштэйн, піша lenta.ru.

Паводле яго слоў, неабходна сачыць толькі за высокай тэмпературай, кашлем, болем у горле, дрэнным самаадчуваннем і стратай нюху і смаку.

«Што тычыцца астатніх 20 з лішнім сімптомаў — пакіньце гэта дактарам. Калі вы захварэеце, яны знойдуць гэтыя сімптомы», — сказаў навуковец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0